(no subject)

У абмялелых рэках на Палессі знаходзяць старажытныя экспанаты



Анамальная засуха ў гэтым годзе прывяла да абмялення рэк, на дне якіх захоўваецца нямала гістарычных артэфактаў. Напрыклад, у рацэ Прыпяць на Піншчыне і ў рацэ Гарынь на Століншчыне купальшчыкі знайшлі старыя чаўны: іх больш за сто гадоў таму назад зрабілі жыхары прырэчных вёсак.

больш падробна па спасылцы - http://media-polesye.by/news/u-abmyalelyh-rekah-na-palessi-znahodzyac-starazhytnyya-ekspanaty-22366

Чаўны (водныя транспартныя срокі) Палесься

 Дзякуючы намаганьням і пошукам alaiza_annika выкладаю фагаграфічны матэрыял па тэме: чаўны.

Аднак, як мне падаецца трапляюцца таксама ня толькі чаўны а таксама лодкі. (аднак, нажаль магу памыляцца).


















Артыкул пра Човен з Нараўлянскага краю

У музеі Нараўлянскай сярэдняй школы № 3, створаным намаганнямі мясцовага краязнаўцы Васіля Чайкі, у экспазіцыі, прысвечанай рамёствам
і быту нашых продкаў, ёсць адзін цікавы экспанат — сапраўдны палескі човен. Але не такі, як у знакамітага дзеда Талаша — цяжкі дубовы, а надзвычай лёгкі, выраблены з цэльнага кавалка вярбы.
Collapse )

Чаўнавыдзёўбваньне - як яно ёсьць...

Вось так і выглядае ўвесь працэс выдзёўбваньня..., аднак, тут паказаны не канчатковы этап (дзякуючы свядомым спецыялістам) мы высветлілі, што гэта толькі пачатак справы, то бок падрыхтоўка - затым яшчэ шмат працы і сакрэтаў (спрыту і вопыту:)

Фота 1992 года. Казацкія Балсуны. (http://www.liveinternet.ru/users/dmytro_o/post95682183/)

Гэта "апошні казацкі човен" - аднак, дакладна казаць, што гэтае і ёсьць "казацкі човен" (па выгляду і тэхніцы) не зусім правільна.

Бо, ёсьць мясціны, дзе вырабляюць такія ж самыя чаўны (далёка ад Казацкіх Балсуноў) - яшчэ мой дзед ў 50-60-х гадах вырабляў такія чаўны (па выгляду і тэхніцы), якія вырабляліся яшчэ даўней ў вёсцы.
І такія чаўны захаваліся і вырабляюць іх да гэтага часу на Усходнім Палесьсі.
 

Перш-Наперш асноўныя прылады і падрыхтоўкі для выдзёўбваньня

Перш чым пачаць рабіць човен, трэба знайсці добрае дрэва (ў асноўным гэта была асіна, добрая, высокая)...
з яе і пачыналася ўся справа (таксама рабілі і з дубу і вярбы і іншых дрэў, аднак, лепш чым асіна няма нічога):)
З таго і пачнем з выбару дрэва.